✦ Мы маем досвед ў стратэгічным планаванні, маркетынгу, кіраванні камандамі рознага памеру.
✦ Мы працавалі з фандрайзам, вырошчвалі нішавыя СМІ да буйнога памеру, займаліся брэнд-менеджментам, таргетаванай рэклямай і івэнтамі.
✦ Працавалі ў медыя, грамадскіх ініцыятывах, беларускіх і міжнародных бізнэсах.
✦ Нашыя сузаснавальніцы кіравалі камунікацыяй і знешнімі сувязямі Офіса Святланы Ціханоўскай – пакуль былі яго супрацоўніцамі да пачатку 2023 года.
✦ Stratcomlab запушчаны як незалежная лабараторыя, каб дапамагаць расці і развівацца ўсяму беларускаму медыяполю і дэмакратычнаму руху.